Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Перасмыкнуўшы вуснамі

Перасмыкнуўшы вуснамі,
Надзьмуўся ці задумаўся,
Ці то вачамі злоснымі
Няшчыра паглядзеў.
Я моўчкі не заўважыла,
Нібыта схамянулася:
І холадна, і зімна мне –
Хачу, каб ты сагрэў…


Верш Перасмыкнуўшы вуснамі - Вера Буланда