Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НА СЕНАКОСЕ

Кладзецца сена пахкае,
Расой пераліваецца…
Вясёлых грабель шарканне
Да захаду ад раніцы.

Шумлівы дзень вясёлкавы
Прамчыцца лёгкай знічкаю.
Ад позірку вясковага
Мы знікнем за крынічкаю.

Мелодыяй крыштальнаю –
Абдымкі страсным росчыркам.
Згарым зарой світальнаю
У салаўіным пошчаку.

А сэрца так і тахкае,
І хутка ўсход займаецца –
П’яніць нас сена пахкае
Ад раніцы да раніцы.


Верш НА СЕНАКОСЕ - Вера Буланда