Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАБСКАЕ СВЯТА

Ад каго мне на вочы сорам?
Ці ад жонак не адбіваюць?
А мне быць з ім – калекам ці хворым,
Ні адна так не зможа другая.

Аднавіла сама свядома
Тыя казачныя сустрэчы,
Прывучаю – і ён як дома,
Прыручаю і рукі, і плечы.

Не знаходзіць нідзе пяшчоты –
Столькі многа ў маіх абдымках.
Ах, спадужніца, ну, чаго ты
Не лічыла яго радзімак?

На спіне, на грудзях каля сэрца…
Як даверліва і аддана
Я люблю ў тых радзімках грэцца,
Заставацца люблю жаданай.

Зачарую – не трэба другога,
Абцалую да самых пятак.
Не судзіце занадта строга
Гэта рэдкае бабскае свята.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАБСКАЕ СВЯТА - Вера Буланда