Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ёсьць у бясконцым сусьвеце

Ёсьць у бясконцым сусьвеце
Галактыка чорная. Ёсьць
Хаосу бяззорнага вецер,
Дзе нават сам Бог – рэдкі госьць.

Бяздушна даіснага вочы
Глядзяць адтуль у журбе…
Я там пабываў аднойчы,
Калі ня стала цябе.
Ды ты павярнулася сьветла
І мой пераксьціла пагляд
Рукою душы сусьветнай…
Сказала: “Вяртайся назад…”


Верш Ёсьць у бясконцым сусьвеце - Васіль Зуёнак