Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Такой парой

Такой парой,
Калі, як цень снягоў,
На баравінах
Ландыш выпадае,
Калі вясна
Чакае і гукае,
Калі зязюля
Вечнасць абяцае
I дрозд
Ад песні
Галаву губляе, –
Мы ў лес пайшлі –
У май, нібыта ў рай…
Пайшлі,
А ці вярнуліся –
Не знаю.


Верш Такой парой - Васіль Зуёнак