Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі трымае маці на руках

Калі трымае маці на руках
Свайго малога, мне здаецца – маці
Трымае чалавецтва, што ў вяках
Жыве, як светлы дух у гэтай хаце.
Калі ўзрывае цішу самалёт,
Ламаючы бар’еры гукавыя,
Здаецца, што з усіх зямных шырот
Глядзяць трывожна ў неба ўсе жывыя.
Калі ён сядзе з грузам дамавін,
I маці зразумее, што ніколі
Не выйдзе з металічнай хаты сын,
I загалосіць: “Мой жа ты саколік…” –
Чым гэты слёзы можна акупіць,
Якім – зямным альбо нябесным – раем?..
Пясок ля ямы ад слязы кіпіць,
Зямля – наскрозь, навылет – прагараю.


Верш Калі трымае маці на руках - Васіль Зуёнак