Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ці прашэпча космасам жыта

Ці прашэпча космасам жыта,
Ці пагост небыццём дыхне, –
Колькі іх – невядомых, забытых
Як у нейкім бясконцым сне…
I толькі даты трымаем на ўліку,
Выстаўляючы праз вякі –
Гісторыяй зношаныя чаравікі,
Чалавецтва чарнавікі.


Верш Ці прашэпча космасам жыта - Васіль Зуёнак