Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Выплывае раніцца

Выплывае раніца
з берагоў начы.
Цемра сонцам раніцца,
нікне ў далячынь.

Вочы твае весняцца,
поўныя трывог.
Зарыпелі весніцы…
Малады мурог…

П’ём смугу крынічную –
прысмак гаркаты…
Месяц з зоркай-знічкаю –
я і ты.


Верш Выплывае раніцца - Васіль Рагаўцоў