Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ***…Прылятае ў сне

…Прылятае ў сне
груган да мяне
і, знямоглы,
пытаецца:
“Ці даўно ты быў
на пагосце?
Чаму ж не прыходзяць
у госці
да родных і блізкіх
іх дзеці і ўнукі?
Я адзін без прынукі
вартую іх сон,
каб за полагам дзён
род людскі зберагчы…
травеюць жыцця берагі…
і стогнуць ад болю
вашы пакутныя прадзеды.
Ім
і на свеце на тым
Богам
долі не дадзена…”

Б’ецца вецер у вокны
трывожна…
Трымціць у куце сіратліва
набожнік…
“Ты скажы мне,
скажы…” –
птахаў голас дрыжыць
і згасае,
як полымя свечкі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ***…Прылятае ў сне - Васіль Рагаўцоў