Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Размова з морам

“Я тут”, – шаптала хваля
Гулліва ў ранні час,
Нясла з глыбінь крыштальны,
заклічны свой галас.

“Я тут”, – крычала чайка,
Падхоплівала гук,
Імчалася да зграйкі
З размахам белых рук.

Вясну так сустракала,
І срэбрам ззяў заліў,
І мора лікавала,
Крануўшы пульс зямлі.


Верш Размова з морам - Васіль Азаронак