Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Берлін-Мінск

Праязджаем варшаву.
лета. вечар.
ператварылася ў вецер
сэрца.
і дзьме.

Дзесяць хвілін на вакзале.
вечар. лета.
круціцца як плянэта
сэрца
ў мяне ўнутры.

І гэта ня ком у горле,
што не сказаць і слова.
гэта так адмыслова,
гэта так напралом,
сэрца лезе праз рот
і напружвае зрок.


Верш Берлін-Мінск - Вальжына Морт