Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Алкаголь

Машыны ляцяць як пляўкі
ноч завялася бы лялька
мамку мамку просіць
і ўся чарнее ў чаканьні
і чарка за чаркай
і чарка за чаркай
як самалётаў узьлёты пасадкі
на тратуарах – люкаў пячаткі
“на перагляд”
“брак”
“недапушчальна”
ноч апускаецца як столь
час перабірае пацеркі
за пацеркай пацерка
за пацеркай пацерка

І зранку чорная кава
кава жалобная
горка плача мне ў горла

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Алкаголь - Вальжына Морт