Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На схіле дзен

На схіле дзен успомню ўсе жыцце,
Перабяру ў памяці былое
І ўжо тады сыйду ў небыцце,
Благаславіўшы на вякі жывое.

Няхай яно мне здрадждвала не раз,
І, мабыць, шчэ не раз у парыве здрадзіць,
Я крыўдай біць не стану ў адказ.
Люблю жыцце, стараюся з ім ладзіць.

Калі ж, сустрэўшы, не падасць рукі,
І не прызнае блізкае сяброўкі,
Дарую і за гэта лес такі.
Другіх сустрэч чакаць з ім буду зноўку.

А снегам замяце ўсе сляды,
Апаліць вочы сонечным сляпеннем,
Знайду дарогу да яго й тады.
Падкажа шлях нябес маіх знаменне.

Хай палыном атручвае гады,
Я вып’ю кубак горкага цярпення
Замест сцюдзенай чыстае вады
Ў хвіліну смагі вечнага імгнення.

Жыцце не купіш ты за паўцаны,
За золата, сабранае ў свеце.
Няма ў яго перада мной віны.
Жыцце адно, яно – не куча смецця.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На схіле дзен - Валянціна Владава