Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Начныя жахі

Зямля дрыжэла,
нібы хімера,
планету трэсла
ў той панядзелак.

Дрыжэла неба,
дрыжэлі зоры,
дрыжэў і ветах
у той аўторак.

Так мільгацела,
і ўніз ляцела,
хістала сонца
як на арэлях…

…спявалі пеўні,
ўсе жахі спрахлі,
над небасхілам
заранкі радасць…


Верш Начныя жахі - Валянціна Баранава