Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шчаслівая лічба

Дзень веснавы лёс перакрэсліў.
Было да дня святога тыдзень,
Калі Ісус Хрыстос ўваскрэсне
З чырвоным яйкам ў хаты прыдзе.

Ён быў трынаццатым, суботнім.
У загсе “цётка” жартавала:
“Не бойцеся, даўно за сотню
Я гэтай лічбай распісала”

…І гэты дзень даваў мне сілы –
З сабой і лёсам паспрачацца, –
Каб не застацца “аднакрылым”
У сяброўстве з лічбаю трынаццаць!

1971 год

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шчаслівая лічба - Вацлаў Хадасевіч