Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У Пінскім лесе

Над Ланню у Пінскім лесе
Ёсць такая мірная вёска,
Дзе партызан замест песень
Сніць кулямётны лёскат.

Мінула гадоў нямала,
А помніцца… Ў кожнай хаце
Для ўсіх партызанаў бывалых
Знайшлася сястра і маці.

Гасцей сваіх доўгачаканых
Чым маглі, яны частавалі.
Толькі пайшлі партызаны
Туды, дзе баі іх чакалі.

Прыйшлі яны ў лагер проста
Між соснаў, між кронаў дубовых,
І там на карце з бяросты
Спланавалі свой бой чарговы.

Чарговы… Ён быў, як першы,
Як соценны бой са смерцю…
Яго не апішаш вершам,
Яго, нібы ран, не сцерці.

Таму, калі ў госці кліча
Мяне партызан з-пад Пінска,
Я ведаю: пералічваць
Будзе ён зноў абеліскі –
Як герояў, з якіх быў кожны
У першым баі і апошнім.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У Пінскім лесе - Уладзіслаў Нядзведскі