Верш Зацвілі твае вочы між тлуму
Зацвілі твае вочы між тлуму,
І, здаецца, твой стан мільгануў,
Перарваліся ніткаю думы,
Даўны смутак ціхутка крануў.
Быццам ветрык, збудзіліся згадкі,
Ў жыце ветрык драмаўшы між хваль;
Закружыліся лёгка, без звадкі.
І памкнулі ў блакітную даль.
Стала дзіўна, што годы так шпарка
Прашумелі, бы ўвосень лісты,
Жоўтым лісцем, алеямі парку
І ляглі, як смуга, на кусты.
Нагадалася даўняя казка…
Збаіў нехта дарэшты яе.
Але з попелу дзён кволай ласкай
Памяць даўняга міла ўстае.
Ніба сонцам зямля пасля буры,
Я асвечан маім пачуццём,
Нікне хмарнасць на твары панурым,
І вясёлкай я звязан з жыццём.
Як вясенняе ранне без суму,
Далікатны настрой агарнуў…
А ўсяго: твае вочы між тлуму
І твой стан, мне здалось, мільгануў.
(1 votes, average: 5,00 out of 5)
Ещё вершы:
- Твае цёмна-зялёныя вочы Твае цёмна-зялёныя вочы, Як магнітам мяне прыцягнулі. Твае цёмна-зялёныя вочы Цеплынёй маё сэрца кранулі. Твае цёмна-зялёныя вочы Глыбінёю душу паланілі. […]...
- Я гляджу ў твае мілыя вочы Я гляджу ў твае мілыя вочы, Я апамятацца не магу нават, Вочы погляд прыбраць не хочаць Ад тваіх мілавідных плямак. […]...
- Мне патрэбны твае вочы Мне патрэбны твае вочы, каб глядзець ў іх да ночы. Мне патрэбны твае вушы, каб сказаць, што я не хлушу. […]...
- Твае вочы Твае вочы мяняюць колер, І мне колеры гэтыя любыя: Светла-жоўтыя мілыя сонейкі, І кашэчы зялёны прыжмур, І блакітна-зялёныя хвалі, Што […]...
- Вочы твае галубыя Вочы твае галубыя Цi то блакiтныя Як жа яны мне любыя Кветкi расквiтлыя Вочы твае блакiтныя Вуса пшанiчныя Хоць галава […]...
- Калі гляджу я ў твае вочы Калі гляджу я ў твае вочы, То бачу ў іх амаль увесь свет. І дзень, і таямнічасць ночы, І ружы, […]...
- Слухаю твае вочы Слухаю твае вочы. Яны спяваюць. Я разумею гэту песню. Адчуваю яе мелодыю. Я ўхапіў яе рытм. Сэрца маё адбівае такт […]...
- Нада мной твае вочы ўзыходзілі Зоркi ў небе вясной карагодзiлi. Я к табе на спатканне ляцеў. Нада мной твае вочы ўзыходзiлi I рабiлася ноч карацей. […]...
- Гляджу ў блакiтныя вочы Гляджу ў блакiтныя вочы I бачу бяздоннае неба, Як зоркi мiгцяць сярод ночы – Мне ж болей нiчога не трэба. […]...
- Гляджу у блакiтныя вочы Гляджу у блакiтныя вочы I бачу бяздоннае неба, Як зоркi мiгцяць сярод ночы – Мне ж болей нiчога не трэба. […]...
- Твае слёзы Ты казаў, што мужчыны не плачуць… А твае даражэйшыя вочы Былі сёння ў слязах, не йначай. Ці прасохнуць яны да […]...
- Твае рукі Твае рукі, твае рукі нада мною, – Нібы лебедзі над белаю зімою. Як ласкава яны кружаць I са мной па […]...
- Пярун блаславіў твае ўцёкі Пярун блаславіў твае ўцёкі – Высокі і добры наўздзіў – Твае завушніцы, пярсцёнкі І твой ланцужок блаславіў. Але навальніца пужала, […]...
- Забыла я тваё імя Забыла я тваё імя, Не ведаю, калі згубіла, Імя якое засланіла Тваё імя, тваё імя… А помню, як у цішыні […]...
- Светлыя вочы мае Светлыя вочы мае – Марыва даўкіх нябёс, Мроі самотных вятроў, Соль нерастрачаных слёз. Цёмныя вочы твае – Моц і трываласць […]...
- Зялёныя вочы травеньскай ночы Зялёныя вочы травеньскай ночы, У прыцемках белай акацыі сноў… Ня бойся знянацку удалеч пакрочыць, Ня бойся сустрэцца з пачаткам наноў. […]...
- Мне сніліся рукі твае Мне сніліся рукі твае ‐ пяшчотныя і нясмелыя, кволыя, ціхія, белыя. Мне сніліся рукі твае ‐ даверлівыя і гарачыя, смуглыя, […]...
- Дарагая Беларусь Слаўлю я свой край любімы, Незгасальную зару. Як ты сэрцу майму міла, Дарагая Беларусь! Залацістыя прасторы, Незлічона ясных зор, Рэкі […]...
- Тваё маўчанне Сарваў авацыяў гром У вялізарнай зале. Мне потым усе казалі: “Трымаўся ты малайцом!” Было ў мяне выступіць лепей жаданне, Мне […]...
- Мы твае немаўляты, жыцьцё Мы твае немаўляты, жыцьцё, Твае ласкі малочнае, песты, За рукою тваёю слухмяна ідзём, У абліччы сваім чалавечым. Паасобку, ці цугам-гуртом, […]...
- Днi на зямлi твае Сонца ведае свой захад. Псальм 103:19 Днi на зямлi твае, Як дзень адзiн. Калi ён скончыцца – Нiхто не скажа. […]...
- Тваё iмя Нясмела на світанні першы промень у ліст мядзяны ценькнуу вастрыём, і мне пачулася ў чароўным тонкім звоне – імя тваё. […]...
- Краіна туманаў! Твае краявіды Краіна туманаў! Твае краявіды Кранаюць мне сэрца шчымлівай тугой. Ты трапіла ў нерат няўмольнай планіды, Што ў бездань нябыту вядзе […]...
- Люблю твае, Нарач, затокi i тонi Люблю твае, Нарач, затокi i тонi, як вецер густыя туманы развесiць, цi пена срабрыста на хвалях зазвонiць, цалуючы зоры, калышучы […]...
- Пральюся рачулкаю я ў тваё сэрца Пральюся рачулкаю я ў тваё сэрца, Сонейкам цёплым спынюся ў душы, Расквечуся ружай ці восеньскім дрэўцам, Воблакам гляну з нябесных […]...
- Тваё імя гучыць у сэрцы Тваё імя гучыць у сэрцы, Нібы вакол званы гучаць. І я жадаю цябе бачыць, І буду я цябе кахаць… Сустрэча […]...
- Сірочыя вочы Рэклама мяне давяла да прастрацыі – Імклівы прагрэс па галактыцы крочыць… Крывавым адбіткам на цывілізацыі Паставілі кропку сірочыя вочы. Не […]...
- Твае недамоўкі, мае недаверы Твае недамоўкі, мае недаверы Расплавіць спагадна ратунак вачэй, I выплача рэўнасць няспаных начэй Твае надамоўкі, мае недаверы. Рассеюцца здані, прывіды, […]...
- Яго вочы поўныя сумам Яго вочы Поўныя сумам Цалавала поўня Сяйвом бляклым. Яго рукі Моцныя ноччу Абдымалі мроі Ёй асвячоныя. Яго ногі За дзень […]...
- Вочы каханых Калі ты захочаш Спавядацца нябёсам За свой грэх патаемны, За крыўду ці боль, Якімі знячэўку параніў Чужую ці блізкую душу, […]...
- Не магу, не хачу адмовіць Не магу, не хачу адмовіць, Калі просяць вочы твае, Калі рукі пяшчотна ловяць, Твае рукі ловяць мае. Сёньня твой, я […]...
- Звярыныя вочы з-за кратаў за мной назіраюць Звярыныя вочы з-за кратаў за мной назіраюць; Жалезная сетка паўстала між намі мяжой… А вочы ўсё сочаць, маўкліва мяне дакараюць; […]...
- Вочы і вочкі Бываюць дзівосныя вочы, Шырокія, смелыя, светлыя. Яны нават цёмнаю ноччу Сваёй чысцінёю прыкметныя. Бываюць з цяплом і з пяшчотай, А […]...
- Паглядзім у вочы… Памаўчым Паглядзім у вочы… Памаўчым… Усміхнёмся, як у час спаткання. Што – жыццё? Ўсяго салодкі дым, У якім губляецца змярканне. І […]...
- Я – не тваё жыццё, і нават не малітва Б. С. Я – не тваё жыццё, і нават не малітва, Ты лёсам быў не мне наканаваны, Хаця аднойчы шчыра […]...
- ВОЧЫ Удзень мне цёмна, як уночы, Закрыў мне белы свет мой лёс, Бо плакалі нямала вочы і вылілі багата слёз. Устану […]...
- Вочы сінія Васільковыя, сінія вочы, Не пазнаць вашых дум-таямніц! Калі вецер бярозу паточыць, Дык і дуб нахіляецца ніц. Так і сэрца маё […]...
- У акенца тваё У акенца тваё Я пастукаў зязюльчыным ранкам Пасля салаўінага вечара I перапёлчынай ночы. Вока тваё, як зорка, Бліснула з-за фіранкі: […]...
- Травень Травень Як жа хораша навокал! Гэты бераг сінявокі, аксамітныя даліны спеюць травамі зялёнымі. І вясна гулліва-молада дзьмухаўцоў ссыпае золата ў […]...
- Тваё вакно Знаю, што лёс ужо не перайначыць… Знаю: дарэмна. Але ўсё адно… Я еду сюды, каб ізноўку пабачыць Тваё, ў бягоніях […]...