Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Точыць стачонае моль –

Точыць стачонае моль –
Хопіць трухі назапас.
Ператрываць – гэты боль.
Перамаўчаць – гэты час.

Вырваўшы пальцы з вузлоў
Локці не даць бы звязаць.

Некалі ж выпадзе зноў
Голасу голасам стаць.

Ну, а не выпадзе – што ж:
Зменаю знакаў і вех
Хай сабе цупае дождж,
Хай сабе шорхае снег.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Точыць стачонае моль – - Уладзімір Някляеў