Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яшчэ сто сонцаў да жніва

Яшчэ сто сонцаў да жніва,
І покуль ціша не растане —
Чуваць, як першая трава
Зялёнай песняй прарастае.
У сэрцы грэецца цяпло,
Бо час яго яшчэ не выспеў.
Зарою сонейка цякло,
Ці то пясок рыжэў на выспе.


Верш Яшчэ сто сонцаў да жніва - Уладзімір Марудаў