Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Абяцаюць нам новы раскошны дом

Абяцаюць нам новы раскошны дом,
Але ТУТ нам жыць і канаць,
Тут пад кожным навекі здабытым бугром
Нашы продкі забітыя спяць.

Яны аддалі нам меч і касу,
Слова з вуснаў, цяпер нямых…
I нам немагчыма пайсці адсюль
I пакінуць са смерцю іх.


Верш Абяцаюць нам новы раскошны дом - Уладзімір Караткевіч