Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Уступнае слова

Альтэрнатыва можа быць.
Яна бывае і ў каханні.
Не кожны ў задніцу глядзіць,
але глядзяць, я чуў, бывае.

Бывае паляць, а не пьюць,
і п’юць жа ш з той альтэрнатывы.
Я б аб’яднаўся, я ўстаю…,
але ўжо скончылі з “другімі”.

Я не раўнівец, ды й не ў шлюб
жадаў, было вось, аб’яднацца.
Старэйшы проста, трошкі, глузд.
Такіх натоўпы не вітаюць.

Як неяк Брэжнеў штосць бурчэў,
як нейкі Сахараў скрычэўся,
так будуць слухаць і мяне
аскепкі бітай дзесць талеркі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Уступнае слова - Уладзімір Кабердзін