Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Грынвіцкі мерыдыян

Я думаў:
гэта дзіцячая забава –
пераступіць цераз медны пасак
мерыдыяна
і апынуцца
ў заходнім паўшар’і,
але,
зрабіўшы гэты крок,
раптам зразумеў, што
ты засталася
ва ўсходнім,
і мне зрабілася
страшна.


Верш Грынвіцкі мерыдыян - Уладзімір Арлоў