Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я праходжу ля парка Горкага

Я праходжу ля парка Горкага
Там вароны кладуцца спаць
Свае дзюбы у гнёзда уторкваюць
Каб знянацку ўначы не ўпасць

Я іду ля вячэрней Свіслачы
У вірах белай пены шмат
Не ахвяры хачу, а міласці
Ды чакаю яе дарма

Што ж тут робіцца ў родным горадзе?
Што змянілась з юнацтва тут?
Хто мне скажа, чаму у моладзі
След на тварах відаць ад пакут?

Чысціня і парадак на вуліцах
Людзі ў форме усё мятуць
Ды душою амаль паснулі ўсе
Толькі дрэвы уверх растуць

Не, не чую я слова роднага
Нібы ўдзень, ачмурэлы, сплю
Дык з якога, скажы, народу я
Дзе знайсці мне сваю зямлю?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я праходжу ля парка Горкага - Уладзімер Гардзейка