Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вёсачка мая родная

Вёсачка мая родная,
З чым цябе параўнаць?
Знаю – сталiцы нiводнай
Побач з табою не стаць

Знаю, ў краях далёкiх
Розных ёсць цудаў шмат,
Але мне дыхаць лёгка
Тут, дзе мне кожны – брат

Знаю, у iншых землях
Розныя дзiвы ёсць,
Але мне гэта – найлепшая
Бо я у ёй – не госць

Сяду на лаве дзедавай,
Што ля шашы стаiць,
Тут, толькi тут даведаюсь,
Як мне на свеце жыць

Тут, толькi тут я с продкамi
Моцную сувязь адчуў
I сваёй вёсцы роднай
Дзякуй сказаць хачу

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вёсачка мая родная - Уладзімер Гардзейка