Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гродна

Я ў люстэрка глянуў –
Цi выглядаю модна
Зноў да цябе награнуў
У госцi, мой сябра Гродна

З жонкай сваёй сустрэўся
Над Нёманам я калiсьцi
Зноў тут душой сагрэўся
Нiбы дзiця у калысцы

Дзе тых гадоу прыкметы
Я не найду нiводнай
Ўсë прыглядаюсь – дзе ты
Горад юнацтва – Гродна

Дваццаць гадоў мiнула
Не, не знайсцi iх мне
Тое, што патанула
Так i ляжыць на дне

Зноў да цябе прыехаў
Але не вернеш час
Недзе згубiлась рэха
Што засталось ад нас


Верш Гродна - Уладзімер Гардзейка