Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Доля мая, ахвярная

Ўсё, што павінна – здзейсніцца
Што не павінна – не
Йсці праз вароты цесныя
Наканавана мне

Йсці мне сцяжынкай вузкаю
Долю сваю шукаць
I да крынічак вуснамі
З праўдаю прыпадаць

Доля мая, ахвярная
Даў мне цябе Гасподзь
Знаю – яна не марная
Ў хуткай хадзе стагодзь


Верш Доля мая, ахвярная - Уладзімер Гардзейка