Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як лячылі мядзьведзя

Улад Скамарох

ЯК ЛЯЧЫЛІ МЯДЗВЕДЗЯ
( К А З К А )
Ля бярлогі летнім ранкам
Свае лапы паразмяўшы,
Мёду з’еўшы з абаранкам,
Лазню ў возеры прыняўшы,
У паход мядзведзь збіраўся
Спелую збіраць маліну…
Толькі на гару падняўся –
Злёг раптоўна пад яліну.
Бо знячэўку моцны боль
Мішкаву спіну скаваў,
І хоць быў ён тут кароль –
Гэтым разам не стрываў.
На траву зваліўся Міша,
Лес затрос магутным ровам :
“Xто рацэпт які прапіша,
Альбо дасць параду словам?!”
Паштальён лясны Сарока
Xутка ўсіх апавясціла…
Першая з сунічным сокам
Жаба ў брычцы прыкаціла,
Ды сваімі лупачамі
Пільна Мішку аглядала,
Сок сунічны піць начамі –
Роўна ў поўнач наказала.
Заяц прыскакаў і лоўка
Лапкай ціснуў паясніцу,
Падышлі Барсук з Вавёркай,
Лось прывёз сюды Лісіцу,
Воўк прыехаў на мапедзе…
Справы кінуўшы ў балоце,
Прыляцеў лячыць мядзведзя
Журавель на верталёце.
Адлажыўшы сон звычайны
Тут была сама Сава –
Акадэмік надзвычайны,
Больш чым лесу галава.
Доктар Дзяцел паважаны
Мішку выслухаў грунтоўна,
Бо прафесар быў прызнаны,
Вельмі мудры, паслядоўны,
Вожык навастрыў іголкі,
Можа быць у іх патрэба.
-2-

Дзік прынёс свіныя зёлкі,
Жалудоў і, нават, хлеба…
Часу ў спрэчках шмат мінула,
Аж прысталі дактары.
Мішку ж яшчэ больш сагнула –
Не сканаў бы без пары…
Міма пралятала Пчолка –
Справу хутка зразумела,
Джала – вострая іголка
Ажывіла Мішкі цела.
Xворы хутка стаў на ногі,
Па маліну пайшоў смела,
З той пары ён ля бярлогі
Садзіць краскі каб квітнелі.

Ермаковіч Уладзімір Дзмітрыевіч

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Як лячылі мядзьведзя - Улад Скамарох