Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аб дэпутатах

Навошта беларусам дэпутаты?
Цяпер іх нават нельга каб абраць!
Уладам жа патрэбны дзве палаты –
На выгляд – выбары, на справе – прызначаць!
Прыдаць прыстойны выгляд дыктатуры –
З бюджэту грошай шкадаванне – грэх!
З народу дадатковыя тры шкуры
Здзяруцца для парламенцкіх пацех…
Што нашы дэпутаты ўсе – ” ківалы “,
Заўсёды згодны з тым, што хоча “ЁН!”,
Бо ў іх “карыты” сыплецца немала,
Пагодзяцца стары і маладзён!
Кватэры да шыкоўных прывіліяў –
Зацэментуюць дэпутацкі рот.
І ад памылак, розных там “завеяў”-
Чарговы раз пакутуе народ.
Народ цяпер фактычна – безгалосы,
Не змог разгледзіць, распазнаць падман…
Магчыма хутка застанецца “босым ” –
Бо Прэзыдэнт – як “бацька-атаман” !
Краіна ўся акутаная жахам –
З народам тут чыноўнік, дэпутат…
Бо “дубінал” з АМАПаўскім замахам –
Прэлюдыя да здзекаў, смерці, крат…
Цяпер народ заве амаль без жарту –
“ГУЛАГ” * , сваю краіну Беларусь,
Xай не стае яшчэ на вышках варты –
На сэрцы неспакой і важкі груз…

*У народным асяродзі зараз на расейскі манер значэнне абрывіятуры “ГУЛАГ” – Государством Управляет Лукашенко Александр Григорьевич.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Аб дэпутатах - Улад Скамарох