Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты кахаў мяне, як ніхто

Ты кахаў мяне, як ніхто,
Як ніхто не кахаў ніколі!
У кахання твайго ў палоне
Засталася навекі я.

Захліснулі мяне пачуцці –
І твая, і мая ў тым віна.
У кахання твайго ў палоне
Засталася навекі я.

Час ідзе несупынна, міжволі,
І над ім ў нас улады няма.
У кахання твайго ў палоне
Застаюся навекі. Адна.


Верш Ты кахаў мяне, як ніхто - Тамара Аўсяннікава