Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пра вясковага з Палесся мужыка

Адчыні мне тайну маладосці
Простага на вёсцы мужыка,
Што ў жніўні ў полі грэе косці
Ды ў грыву падганяе лайдака.

Прыгажосць спякотнага Палесся
Бачыць ён сярод палеў,
Дзе ідзе жніво вяселай песняй
І працоўны люд з усіх краеў.

Ён знайшоў халоднае вадзіцы.
Тая, што вяртае да жыцця.
Закружыўся ў танцы з маладзіцай
Ды забыў усе цяжкасці быцця.

Так гады мінаюць вельмі хутка,
А вясковы працавіты люд
Знаць забыўся, што такое смутак,
Бо мужык спрадвеку жыў і будзе тут.

11.08.2017

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пра вясковага з Палесся мужыка - Тамара Абрамчук