Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рака цячэ и без мяне

Рака цячэ и без мяне,
і без мяне на моры хвалі.
Хтосьці ўсхвале, хтосьці пракляне,
дзесьці забыліся, а дзесьці і чакалі.
І без мяне не рухне сьвет,
не сыйдуць з месца горы.
Не кіраўнік я, нават не паэт.
Мне не зацьміць сабою зоры.
Але ёсьць людзі для якіх
я слуп зямлі і іх надзея-
мае бацькі, і я без іх
цьвёрдай скарынкай зачарсцьвею.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Рака цячэ и без мяне - Таццяна Станюш