Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пачатак восені

Восені пах пачула,
Гладыёлусны, хрызантэмны.
Спас мядовы на вуснах адчула
З хваляваньнем дарэмным
.
Кіслыя яблыкі стануць салодкімі,
Ночы доўгімі, дні кароткімі.
Прамільгне, як жыццё баб’е лета,
Не адчыніўшы сакрэту.
.
Восені песьні пачула,
Бярозавыя і кляновыя.
Холадам раптам падула,
Фарбы ўспыхнулі новыя.


Верш Пачатак восені - Таццяна Станюш