Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ноччу ды ўзімку

Ноччу ды ўзімку – белае неба-
сьвечку табе запалю
ды запытаю: лічыш, ня трэба
даць хараство на зямлю?

Белаю зімкай,- і, што адметна,
без усялякіх прыкмет
ці то вар’яцтва, ці то шаленства,-
гэты зварот да цябе.

Хтосьці пярэчыць – іншыя згодны,
я ж толькі думаю ўслых-
белаю зімкай неверагодна
змрочна ва ўлоннях маіх.

Моліцца нехта-іншыя змоўклі
ў шоргаце тых кажаноў,-
вартасць жыцця вылічаюць адсоткі-
ці мэтазгодна яно.

І, што сумотна, тыя адсоткі
лічуць ня служкі твае…
Іншыя лічуць. Нема, дрыготка
сьвечка ў куце растае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ноччу ды ўзімку - Таццяна Лех