Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вечар у горадзе

Вечар у горадзе.
Раскрыліўся цёмна – каштанавы вечар.
Стаміўся. Стараўся паспець
Падсыпаць сняжку, запаліць зоры-свечы
І ў вокны дамоў паглядзець.

Праверыць: малечы ці ў ложках паснулі,
Ці тата з работы прыйшоў,
Ці вяжа ўнучцы шкарпэтку бабуля,
У мамы пірог ці дайшоў.

Ці выканаў вучань у сшытку заданне,
Дзядуля ці лекі прыняў.
Ці выйшла дзяўчына ў парк на спатканне…
Убачыў ўсё. Крылы склаў.

Далоні пад голаў злажыў і стаіўся.
Парадак у горадзе. Ціш.
Мой вечар! А мне калыханку? Забыўся?
Спытала. Маўчанне ў адказ.
Смачна спіш.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вечар у горадзе - Таццяна Цвірка