Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нерашучасць

Твае я веі перарывістым дыханнем
не адагрэў у студзеньскі мароз.
Адно шаптаў, нібыта заклінанне:
“О бог мой, чуеш, гэта усур’ёз!”.
Тваю я ўсмешку лютаю завеяй
не засцярог. Зацалаваць не змог.
Абледзянела. Як і твае веі.
“І гэта усур’ёз?- спытаў мой бог.
Твая рука з ангоркавай пальчаткі
Маёй шчацэ цяпла сыпнула ўміг.
Каханая! Каб не твая “пячатка”,
Маё “ўсур’ёз” піло б апошні ўдых.
* * *
Як часта нерашучасці сімптомы
Адзіную аддаць могуць другому.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Нерашучасць - Таццяна Цвірка