Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Усё тваё, усё бяры

Усё тваё, усё бяры:
Мае надзеі, мары, сны.
Маю спагаду і цяпло.
Бяры, бяры, бяры ўсё!
І толькі кропельку журбы
Дзеля мяне на развітанне
Пакінь,
Бо ведаю, што ты
Не запаліў свайго кахання.


Верш Усё тваё, усё бяры - Таццяна Барысава