Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пакрысе, пакрысе

Пакрысе, пакрысе
Снег бялюткі,
Чысты снег
Запалоніў сцежкі ўсе,
Запаволіў чыйсці бег.
Пакрысе, пакрысе
Знойдзе ён
Да неба шлях.
Толькі мне,
Адзінай мне
Не знайсці яго ніяк.


Верш Пакрысе, пакрысе - Таццяна Барысава