Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маладосьць

Заўсёды за нешта церпіць выплёўвае зубы
позірк яе падобны на танныя дымныя клюбы

Словы і жэсты – пругкі электрапровад
зараду ейнае жарсьці хапіла б на цэлы горад

Калі яна вые – ператвараецца ў ваўкалака
няспынна рве прадзіва руплівым паркам

Выходзячы аўтаспынам лавіць каханьне
трапляе ў аўто да дэманаў расчараваньня

Вечна шукае выйсьця з лябірынтаў здрады
любы дабрабыт ёй – штучнае эльдарада

Яна той дэкор ад якога ніякай карысьці
той авель якога ўжо забівалі калісьці

Бо рэчаіснасць – цынічная шлёндра бля!
тыя шчыпцы якімі выцягваюць немаўля

Маладосьць – гэта ўпарты наіўны шахід
што сьніць парадыз хоць навокал – аід

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Маладосьць - Сяргей Прылуцкі