Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ён мяне кране

Сышоў апошні снег,
Зіма на поўнач збегла,
Артэрыі галін
Напоўнены вадой.

Я да сцяны прылег –
Цяпло вяртае цэгла.
Нясе паветра плын
Мне радасць і спакой.

Пусціў я карані
І ў Мiнску, і наогул –
У гэтым харастве,
У красавіцкім дне.

А дзесьці ў вышыні
Шпакі спяваюць Богу.
Я з птушкамi ў радстве,
I Ён мяне кране.

19.04.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ён мяне кране - Сяргей Махнач
«