Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Асобна

Святло згасае ў акне…
Не дадавай пачуццям кошту.
Чаму сустрэла ты мяне?
Навошта?
Нашто пад гукі палкіх фраз
Глядзела ў вочы мне таемна?
Дарма патрацілі мы час.
Дарэмна.
Цяпер кахання пачуццё
Спектаклю дрэннаму падобна.
Відаць, працягваць нам жыццё
Асобна.

03.11.2012


Верш Асобна - Сяргей Махнач