Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хвалямі часу

Час хуткаплынны жорстка твары трэ,
Сябры старэюць, калі доўга іх не бачыць.
А маладосць нічога не бярэ,
І ў моцы крыл ня ведае нястачы.

Хто прыпыніў палёт, той раптам бачыць час,
Слязой сярэбранай успеніцца прыбой…
І настальгія тут затопіць нас,
І мітусня, што нас кідала ў бой.

І памяць нам адчыніць краты,
Туды, дзе жыва ўсё і будзе жыць заўжды.
Дзе ілюзорныя ўсе нашы страты,
Дзе ў сінім небе месяц залаты.

Дзе сонца ярка, вуліцы шырокі,
Іскраць аблокі дожджыкам сляпым
А дрэвы – памятаем невысокімі,
Сябе сярод шпаны – такім малым.

І там дзяцінства раўчуком звініць,
Да мора Сталых марачы дабегчы.
Юнацкасць школьная ляціць,
Да таямніц загадкавых у спешцы.

І нашы дзеці паўтараюць лёт,
З імі неўзаметку мы лятаем.
Каб маладосць прадоўжыла палёт,
Язык мы часу дзёрзка паказалі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хвалямі часу - Сяргей Кандзідыч