Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЗА НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ, БЕЛАРУСЬ!

Святы Міндоўг пачыў, але ж зямлю яго
Не змог ніхто паставіць на калені.
Прымаючы, як крыж, ад брата цяжкае ярмо
Схавалі гонар свой і незалежнасць у цені.

Забыў народ, што мае кроўны, вольны ўспамін,
Ад сваёй мовы і сваёй шматвекавой улады,
Гнуў спіны і амаль з апошніх сваіх сіл,
Застаўся верным, назаўсёды меньшым братам.

Прабеглі хмары ў доўгім сне лушпінаю гадоў
Наш сцяг вітае ўсіх і чысцінёй зноў грэе.
Сыны сваёй зямлі, сваіх святых бацькоў – дздядоў,
Мы хутка выйдзем з гэтай братняй цені.

Глядзі Міндоўг – сцяг птушкай рвецца да гары!
Мы не згубілі гонар, не забылі сваёй мовы!
Навечна беларускія – зямля, лясы, усё збераглі!
Як і было раней, да гэтага Ражства Хрыстова!


Верш ЗА НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ, БЕЛАРУСЬ! - Сяргей Брандт