Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш МАТУХНА, МАТУЛЯ

Матухна, матуля
Добрая мая!
Чуеш як зязюля
Плача ў палях?

Мiлы мой сыночак,
Мне i не чуваць.
Вечар доўгi, ночку
Трэба моўчкi ткаць.

Матухна, матуля
Толькi паглядзi,
Як зорачкi-красунi
Мiргаюць дзе-нiдзе.

Мiлы мой, радненькi,
Мне не паглядзець.
Ранiца шарэнька,
З працай не паспець.

Матухна, матуля
Трохi адпачнi.
Сена ўсе згарнулi
Цёплыя дзянькi.

Малы ты, сыночак,
Мне дапамагаць.
А хто спляце вяночак,
Калi я буду спаць?

Сяргей Брандт, 22.06.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш МАТУХНА, МАТУЛЯ - Сяргей Брандт