Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЧОРНЫ ВІР, РАЧНАЯ ПЕНА

Распусціла дзеўка косы,
Перад святам добрым таньчыць.
Моўчкі слухаюць бярозы,
Як зязюля горка плача.

Чорны вір, рачная пена
І кароткі сон дзявочы.
У капне духмянай сена –
Час так тарапліва крочыць.

Ранкам пойдзе да касцёлу,
Грэх слязьмі ізноў пральецца.
Апусціўшы твар да долу,
А каханне не вярнецца.

Чорны вір, чароўнасць ночы
У капне духмянай сена.
І кароткі сон дзявочы
Шматбялёсай начной пены.

Растуць дзеткі, стаіць хата,
Жонка вельмі паслухмяна.
Раз у год, амаль пад свята
Цягне ад ракі духмяным.

Чорны вір, рачная пена
І кароткі сон дзявочы.
Затрымціць ад жалю цела,
Слёзы набягуць на вочы.

Сяргей Брандт, 16.03.2014

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЧОРНЫ ВІР, РАЧНАЯ ПЕНА - Сяргей Брандт