Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш АБДЫМКI МАЙСКАГА ВЕЧАРА

Цеплы майскi вечар неба абдымае,
За ракою вецер на цымбалах грае.
I прыцiхлi ў гнёздах птушкi на яечках,
Пацягнула з леса таемнасцю вечнай.

На вадзе калышацца човен адзiнокi,
Каля млына ў плынi – вiр такi глыбокi.
Плачуць, нiзка сцеляцца, вербачкi зялёныя,
Раздзялiлi берагi iх надоўга з клёнамi.

Пухленькiя хмаркi цень цалуюць горача,
Быццам iз кiшэнi вылецеў анёлачак.
Месячык худзенькi сонна паглядае,
Як у начы нядзельнай зоркi дагараюць.

Серабрыцца вокнамi вёска на ўзгорку,
Зноў туман пральецца каля сада горкiм.
Празвiнiць, схаваецца ў кустах музыка,
Цёплы майскi вечар абдымае цiха.

Сяргей Брандт, 08.05.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш АБДЫМКI МАЙСКАГА ВЕЧАРА - Сяргей Брандт