Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Наш Парыж!

Нясвіж. Дзівосных дрэваў шаты
Каштанаў і кляноў заміж.
Скрозь голле легка ў неба ўзняты
Дом Радзівілаў – наш Парыж!

Скарбонка нашае культуры:
Палацы, храмы, кляштары,
Ангельскі парк – кусок натуры,
Той старадаўняе пары.

Гняздо былое Радзівілаў,
Дзе у манаскім кляштары
Ў друкарні Будны ведаў сілу
Тварыў для лепшае пары!

Твой божы дом Дамініканаў
Быў домам хлопчыку з Альбуці
Ўзняласа яго зорка рана
Каб свет аб нас з ім змог пачуці.

Падараваў ты яму голас
І дум няўрымслівы палет,
Каб расказаў нам Якуб Колас
Усе, што думае народ.

Каб загучала наша мова,
Між прэзідэнтаў, каралёў,
Каб ”Новую зямлю” нанова
Чытаў і разумеў народ.

Каб граў ізноў ”Сымон-музыка”
І рэй грунтоўны вёў Талаш,
І знала ўся Зямля вяліка,
Што Колас – ён Міцкевіч наш!

Нясвіж. З краін заморскіх госці
Вітаюць на тваёй зямлі
Міцкевічаў – Адама й Косцю,
Што памяць нашу збераглі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Наш Парыж! - Стась Высоцкі