Верш На Яблычны Спас
1.
На Яблычны Спас мне прысніўся наш сад,
Што гэтаму святу таксама быў рад.
Збіраюся разам з матуляй пайсці
Ў касцёл
свайго саду дары асвяціць…
Прачнуўся на золку і ўсё ўспамінаў
Як сад мяне голлем туліў-абдымаў.
Папінка, ранетка і белы наліў
Ласункамі лепшымі ў свеце былі.
Не часта я маці даводзіў да слёз, –
З братамі, на сад гэты гледзячы, рос.
Калі ж я вяртаўся з далёкіх дарог, –
Нацешыцца нашай сустрэчы не мог.
Нібы мой ахоўнік, і ноччу – ў акне
Ён сны навяваў каляровыя мне…
Зноў шэпт яго –
вецер праз годы данёс.
І яблычкам знічка мне ўпала з нябёс…
2.
На Яблычны Спас я спаткаўся з табой,
І ў сэрцы на скрыпцы зайграла любоў!
Сцяжынка да саду твайго падвяла. –
Ўсміхнуўшыся, яблык ты мне падала.
Мы елі яго, быццам з Евай Адам.
І яблыкам ладу ён бачыўся нам…
Таму сярод святаў вялікіх
у нас
Не меней чароўнае – Яблычны Спас.
3.
Зноў падручнік школьны прыгадаю.
Ў ім – Мічурын, – працы сваёй рад…
Кожны з нас садоўнік – даглядае
Спадчынны зямной любові сад.
Кожнаму нам трэба век старацца, –
Сцюжам загубіць яго не даць, –
Колькі год ні стукне нам знянацку,
Быццам важкіх яблыкаў