Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дні – як спіцы ў коле

Дні – як спіцы ў коле –
Зіхацяць-серабрацца.
Ды не ўмеюць ніколі
Яны паўтарацца.

Кожны стане адметным,
Кожны зробіцца новым –
Ці то водбліскам медным,
Ці адлівам свінцовым.

Гэтак едзеш і едзеш
Ты з прылівам-адлівам
I сябе сам угледзіш
У жыцці зіхатлівым.


Верш Дні – як спіцы ў коле - Сцяпан Гаўрусёў