Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПЕРШАСЬНЕЖКА

А калі ўжо здаецца, што выйсьця – ніякага,
і што шэраю фарбай запэцканы лёс, –
Раптам бачыш, як белае, чыстае, мяккае,
Першасьнежнае дзіва сыходзіць з нябёс.

Палахліва-нясьмелае, –
белае-белае…
Урачыстае, –
чыстае, чыстае, чыстае…
Суцяшэннем-спагадаю
падае, радуе…
Закалыхвае –
ціхае, ціхае, ціхае…
А я вышняю цішаю верш гэты вышыю,
Першасьнежжам журбу сваю зацерушу,
і стэрыльна-нябеснаю белаю цішаю
Забінтую параненую душу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ПЕРШАСЬНЕЖКА - Рыгор Сітніца