Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзяўчынка на сьнезе танцуе

Дзяўчынка на сьнезе танцуе.
Пяшчотныя пальцы замерзлі,
сама схаладзела.
Но доўгае па
калыша упругкае цела,
спружыніць ступня.
І рукі крылАмі
ўзлятаюць у неба…
Сьнег ціха мігоча –
халодны, дрыготкі.
Яму чалавечае плоці
ня ведама тонкая галізна.
І цёплага цела
ўзлёты і рухі
ня ведамы сьнегу…
ён сфінксам застыне
ля ног, ля агню,
падножжам справедчнага
алтару.

Вось так і пачуцці мае –
дзяўчынкай на сьнезе
танцуючай –
агалены і цяплы.

Калі я кахаю –
на Зорку лячу
ў сьнезе халодным,
у сьнезе лячу…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзяўчынка на сьнезе танцуе - Рада Радабольская